Трамп упершыню выкарыстаў вета — Хартыя'97 :: Навіны з Беларусі — Беларускія навіны — Рэспубліка Беларусь — Мінск

Трамп упершыню выкарыстаў вета


ДОНАЛЬД ТРАМП

Прэзідэнт ЗША абараніў свой указ аб рэжыме надзвычайнага становішча на мяжы з Мексікай.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп наклаў вета на законапраект, які мог блакаваць яго ўказ, які ўводзіць рэжым надзвычайнага становішча на паўднёвай мяжы краіны, паведамляе «Голос Америки».

Раней Трамп падпісаў гэты ўказ, каб атрымаць магчымасць перанакіраваць бюджэтныя сродкі на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай. Гэта першае вета, накладзенае прэзідэнтам Трампам.

Верагодна, 26 сакавіка Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, у якім валодаюць большасцю дэмакраты, паспрабуе пераадолець вета. Аднак, хутчэй за ўсё, для гэтага не хопіць галасоў для пераадолення вета патрабуецца, каб гэты крок падтрымалі не менш двух трацін кангрэсменаў. Нават калі Палата прадстаўнікоў прыме адпаведную пастанову, гэты крок хутчэй за ўсё не атрымае дастатковай падтрымкі ў Сенаце, дзе большасць маюць рэспубліканцы.

Пытанне пра будаўніцтве сцяны на мяжы з Мексікай стала адным з цэнтральных падчас прэзідэнцкіх выбараў 2016 года, хутчэй за ўсё ён застанецца на парадку дня і на маючых адбыцца выбарах 2020 года.