У Албаніі тысячы апазіцыянераў патрабуюць адстаўкі ўрада — Хартыя'97 :: Навіны з Беларусі — Беларускія навіны — Рэспубліка Беларусь — Мінск

У Албаніі тысячы апазіцыянераў патрабуюць адстаўкі ўрада


Пратэстоўцы абвінавачваюць улады ў карупцыі і сувязях з арганізаванай злачыннасцю.

Прыхільнікі албанскай апазіцыі праводзяць акцыю пратэсту супраць урада, які яны абвінавачваюць у карупцыі і сувязях з арганізаванай злачыннасцю.

Пра гэта піша AP (пераклад — «Европейская правда»).

Тысячы прыхільнікаў апазіцыі на чале з правацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыі сабраліся ў суботу перад офісам прэм’ера-сацыяліста Эдзі Рамы патрабаваць яго адстаўкі.

Апазіцыя, чый 31 заканадавец выйшаў з парламента, адмаўляецца ад дыялогу з Рамай, патрабуючы часовага праўлення без яго для падрыхтоўкі датэрміновых выбараў.

Злучаныя Штаты і Еўрапейскі Звяз перасцераглі апазіцыю ад прымянення або распальвання гвалту і заклікалі да перамоваў.

Папярэднія мітынгі адзначаліся гвалтоўнымі дзеяннямі, паліцыя ўжыла слёзатачывы газ.

Албанія чакае пачатку перамоваў з ЕЗ аб сяброўстве ў чэрвені.