У Беластоку дзеці дэкламавалі беларускія вершы — Хартия'97 :: Новости Беларуси — Белорусские новости — Новости Белоруссии — Республика Беларусь — Минск

У Беластоку дзеці дэкламавалі беларускія вершы


Першы тур дэкламацыйнага конкурсу «Роднае слова» прайшоў у дзіцячым садку № 14 у Беластоку.

26 хлопцаў і дзяўчат з беларускамоўных груп прачыталі вершы на беларускай мове.

Кажа “Радыё Рацыя” выхавацелька садка і член журы адборачнага туру конкурсу Анна Бабік:

– Надзвычай многа дзяцей захацела выступаць, бацькі таксама захацелі працаваць са сваімі дзецьмі. З такім энтузіязмам у большай частцы самыя бацькі рыхтавалі, мы крыху дапамагалі ў прадшколлі дзецям. Не кожнае дзіця ў такім узросце ў стане выйсці на сцэну – гэта вельмі цяжкі досвед для іх. Гэта такі важны момант, калі яны могуць пераадолець свае ўнутраныя бар’еры. Думаю, што для іх сам выступ важны.

Конкурс працягнецца на сцэне Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Сярод іншых удзельнікаў там выступяць і выхаванцы беларускамоўных груп дзіцячага садка № 14 .