У Гомелі 18-гадовы хлопец страляў у каледжы з пнеўматыкі — Хартыя'97 :: Навіны з Беларусі — Беларускія навіны — Рэспубліка Беларусь — Мінск

У Гомелі 18-гадовы хлопец страляў у каледжы з пнеўматыкі


ФОТА З АДКРЫТАЙ КРЫНІЦЫ

Навучэнец каледжа абстраляў вокны, падлогу і стэнд з фотаздымкамі выкладчыкаў.

Міліцыя высвятляе абставіны страляніны ў аўтамеханічным каледжы ў Гомелі. Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў лютым, але ў міліцыі пра яго даведаліся толькі ў сакавіку. Распачатая крымінальная справа, падазраваны затрыманы, зброя канфіскаваная, паведамляе МУС.

«Высветлілі, што 18-гадовы навучэнец каледжа купіў пнеўматычны пісталет у свайго знаёмага і ў навучальным корпусе абстраляў вокны, падлогу і стэнд з фотаздымкамі выкладчыкаў, чым нанёс матэрыяльную шкоду», — распавядаюць у міліцыі.

Пацярпелых няма. Распачатая крымінальная справа аб хуліганстве, падазраванаму пагражае пакаранне — ад грамадскіх работ і аж да трох гадоў пазбаўлення волі.