У Крэўскім замку абрынулася частка кансерватыўнага мура — Хартыя'97 :: Навіны з Беларусі — Беларускія навіны — Рэспубліка Беларусь — Мінск

У Крэўскім замку абрынулася частка кансерватыўнага мура


Фрагмент сцяны кансервавалі ў самым канцы 2018 года, калі ўжо былі першыя маразы.

Пытаннi кшталту «што здарылася ў Крэўскім замку?» пачалі з’яўляцца ў сацыяльных сетках учора, піша rh.by.

На сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» сітуацыю растлумачыў супрацоўнік НАН Беларусі, пастаянны кіраўнік летніх раскопак у Крэва, Алег Дзярновіч.

З ягоных слоў, у апошнія выходныя абрынулася частка кансервацыйнага мура Крэўскага замка каля паўднёва-заходняга вугла. Гэтую частку сцяны абклалі камянямі ў самым канцы мінулага года.

Пра здарэнне Алег паведаміў навуковаму кіраўніку праекта Уладзіміру Сіняўскаму.

Архітэктар прызнаўся, што тэарэтычна дапускаў такі вынік, бо гэты кавалак сцяны кансервавалі ў самым канцы 2018 года, калі ўжо былі першыя маразы.

Гэты фрагмент новага мура падмарозіла, і ён не вытрымаў цяперашніх вясновых перападаў.

- Што ж, гэтая гісторыя яшчэ раз паказвае, наколькі важна вытрымліваць тэхналогіі, — кажа Алег.

Цяпер Белрэстаўрацыя распрацоўвае захады, каб ліквідаваць абвальванне.