У менскіх школах усталявалі дамафоны: Ці стала больш складана туды ўвайсці? — Хартыя'97 :: Навіны з Беларусі — Беларускія навіны — Рэспубліка Беларусь — Мінск

У менскіх школах усталявалі дамафоны: Ці стала больш складана туды ўвайсці?


ФОТА: EURORADIO.BY

Журналісты праверылі, як ахоўваюцца сталічныя ўстановы адукацыі.

Прайшоў месяц пасля трагедыі ў Стоўбцах, Дзе школьнік з нажом забіў настаўніцу і старшакласніка. Ці сталі беларускія дзеці абаронены лепш? Размоў пра меры бяспекі ў школах было шмат, а што ў выніку?

Еўрарадыё наважыла правесці эксперымент: журналісты выбралі раён у цэнтры Менска, у межах вуліц Маякоўскага, Аэрадромная і Чкалава, і паспрабавалі ўвайсці ў размешчаныя тут установы адукацыі. Тут іх шмат: СШ №55, СШ №30, гімназія №74, СШ №168, гімназія №56, СШ №90 і СШ №1.

СШ №55

Фото: euroradio.by

Школа, як і амаль усе іншыя ў сталіцы, абгароджана высокім плотам. Бацькі чакаюць сваіх дзяцей ля ўваходу. На першы погляд, унутр лёгка можна трапіць праз звычайныя пластыкавыя дзверы. Але не ўсё так проста. На дзвярной ручцы вісіць папярэджанне аб тым, што ўвайсці можна або націснуўшы на кнопку званка дамафона, або прыклаўшы «электронны ключ». Журналісты націскаюць кнопку і чакаем пытанняў. Але дзверы проста адчыняюцца. Заходзіць.

У школьным холе іх спыняе вахцёр. Лагодны мужчына перадпенсійнага ўзросту здзіўляецца нашаму пытанню аб сістэме бяспекі:

«Гэты [дамафон. — Прыма.] ужо даўно ў нас быў, другі год як стаіць. Як і камеры, якія таксама працуюць. У кожнага вучня ёсць чып, якім ён карыстаецца, каб патрапіць на заняткі. Такія «ключы» ёсць таксама і ў бацькоў вучняў малодшых класаў. Так што я б не сказаў, што нешта моцна за апошні час змянілася».

СШ №30 і гімназія №74

Фото: euroradio.by

На ўваходах у гэтыя навучальныя ўстановы дамафонаў няма. Затое ёсць камеры відэаназірання і папярэджання пра іх. У гімназіі проста за дзвярыма можна ўбачыць, што ідзе рамонт.

Сярэдняя школа №168

Фото: euroradio.by

На погляд журналістаў, школа з самым сур’ёзным кантролем. На ўваходзе вісіць ужо знаёмы ім дамафон. Націскаем на званок і чакаем. Але замест гуку, з якім адчыняюцца дзверы, чуюць пытанні: хто прыйшоў і навошта? Адказваюць і праходзяць.

Жанчына на вахце, якая знаходзіцца прама насупраць дзвярэй, адразу бярэ журналісцкую акрэдытацыю і перапісвае ўсе звесткі ў журнал наведвальнікаў. Тым часам да вахты падыходзіць высокі мужчына, які аказваецца дырэктарам школы. Ён коратка адказвае, што іх сістэма бяспекі працуе даўно і эфектыўна, а «людзі з вуліцы» да іх не заходзяць.

Гімназія №56

Фото: euroradio.by

На ўваходзе ў гімназію журналісты заўважаюць прапускную сістэму з картамі і некалькімі відэакамерамі. Аднак патрапіць унутр няцяжка: дзверы не заблакаваныя і адкрываюцца як звычайныя.

Але вахцёрка не прапускае нас далей хола. Яна кажа, што кантроль у гімназіі жорсткі, і так было заўсёды. Бацькі нават не могуць зайсці за дзецьмі і павінны іх чакаць «на дыване» каля дзвярэй. Таксама жанчына дадае, што ўсё бачыць па камерах і пры неабходнасці можа заблакаваць уваход у гімназію. Што тычыцца відэакамеры, то і ў гэтай навучальнай установе яна стаіць ужо другі год.

СШ №90

Гэтая школа не адрозніваецца ад суседніх – тая ж сістэма бяспекі з карткамі для вучняў і камерамі відэаназірання. Папера на шкле паведамляе, што «ўваход у школу ажыццяўляецца толькі па картках навучэнцаў і пропусках супрацоўнікаў». На самай справе, дзверы адчыняюцца без карткі: дамафон або спецыяльна адключаны, ці не працуе.

«Ведаеце, я звычайная пенсіянерка і працую тут зусім нядаўна, так што падрабязна вам адказаць на пытанні наўрад ці змагу, прабачце», — нешматслоўна адказвае на пытанні вахцёрка.

Школа №1

Фото: euroradio.by

Дзверы школы, якія выходзяць на вялікую і шумную вуліцу Чкалава, знаходзяцца пад аховай усё той жа сістэмы з дамафонам. Даводзіцца журналістамтэлефанаваць і распавядаць, навошта трэба зайсці ўнутр. Ад жанчыны на вахце не чуюць нічога новага-сістэма працуе ўжо другі год, а ў кожнага вучня ёсць асабістая картка для ўваходу ў школу.

Колькі каштуе «Электронная школа»

Усе дамафоны і камеры выглядаюць аднолькава і былі ўсталяваныя прыблізна адначасова, таму можна зрабіць выснову, што гэта было зроблена цэнтралізавана. У камітэце адукацыі аднаго з раёнаў Менска журналісты даведаліся, што такая сістэма бяспекі называецца комплексам «Электронная школа».

На сайце дзяржзакупак яны знайшлі некалькі тэндэраў са словазлучэннем «Электронная школа». Сістэма кантролю доступу на ўваходзе ў Менскую гімназію №4 (дамафон, счытвальнікі карт, турнікет, кампутар для вахты, праграмнае забеспячэнне і іншае) ацэньвалася ў 17,7 тысячы рублёў. Такую ж закупку (17,5 тысячы) збіралася правесці і Гімназія №13 горада Менска. Абодва тэндэры былі абвешчаныя ў снежні 2016 года. У кошт гэтых сістэм кантролю доступу не ўваходзіць відэаназіранне.

Спецыялісты Менскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, якія бралі ўдзел у распрацоўцы «электроннай школы», у ліпені 2018 года распавядалі агенцтву «Минск-Новости», што да праекта ўжо падлучаныя 104 установы адукацыі. У планах да 2020 года ахапіць сістэмай усе сталічныя школы і гімназіі, а таксама 80% усіх устаноў сярэдняй адукацыі ў краіне.