У менскім Прэс-клубе міліцыя затрымала расейскіх журналістаў — Хартыя'97 :: Навіны з Беларусі — Беларускія навіны — Рэспубліка Беларусь — Мінск

У менскім Прэс-клубе міліцыя затрымала расейскіх журналістаў


КРЫНІЦА: BAJ.BY

Іх даставілі ў Савецкі РУУС.

У менскім «Прэс-клубе Беларусь» павінна была адбыцца адкрытая лекцыя аб рабоце small media. Спікерамі былі запрошаныя аўтары расейскага альманаха moloko plus, паведамляе сайт baj.by.

У памяшканне «Прэс-клуба Беларусь» прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і забралі каардынатараў праекта moloko plus Паўла Нікуліна і Яна Патарскага.

Затрыманых завезлі ў Савецкі РУУС. Прычыну затрымання супрацоўнікі міліцыі называць адмовіліся.

Источник: baj.by

Источник: baj.by

Moloko plus – некамерцыйны альманах, прысвечаны праблемам гвалту. Са слоў рэдакцыі, над ім працуюць прафесійныя журналісткі і журналісты, якія стаміліся ад цэнзуры і ангажаванага парадку дня ў расейскіх федэральных медыя. Яго аўтары высвятляюць, што стаіць за журналісцкімі клішэ, вяртаючы рэфлексію ў журналістыку.

Ужо выйшлі тры нумары альманаха: «Тэрарызм», «Наркотыкі» і «Рэвалюцыя». Каманда працуе над чацвёртым — «Патрыярхат».

На лекцыі ў Менску рэдакцыя планавала распавесці, як сабраць грошы на ўласны праект, арганізаваць працу ў гарызантальнай рэдакцыі і справіцца з юрыдычнымі, этычнымі і эканамічнымі праблемамі, а таксама пра тое, чаму рабіць small media-класна.

На сустрэчу прыехалі каардынатары Павел Нікулін, Ян Патарскі.