У Пухавіцкім раёне ратавальнікі двойчы за дзень выцягнулі з возера аднаго і таго ж мужчыну — Хартыя'97 :: Навіны з Беларусі — Беларускія навіны — Рэспубліка Беларусь — Мінск

У Пухавіцкім раёне ратавальнікі двойчы за дзень выцягнулі з возера аднаго і таго ж мужчыну


Другім разам «тапелец» вярнуўся за роварам, які застаўся на тонкім лёдзе.

У панядзелак, 11 сакавіка, работнікі МНС а 07.40 гадзін выехалі на выклік аб затанулым чалавеку, інфармуюць у прэс-службе міністэрства.

Здарэнне адбылося на возеры Мацярынскае недалёка ад пасёлка Дружны ў Пухавіцкім раёне. Ратавальнікі, якія прыбылі, убачылі чалавека, што тоне прыкладна за 200 метраў ад берага. Каб выцягнуць мужчыну з ледзяной вады МНЗ збудавалі выратавальную «канструкцыю» з вяровак і дошкі.

На беразе высветлілася, што выратаваны — мясцовы жыхар 1972 года нараджэння. Ён хацеў пераехаць на другі бок возера на ровары, але паверхня не вытрымала, і вясковец праваліўся пад лёд разам са сваім «жалезным канём». Дапамога лекараў мужчыну не спатрэбілася і яго адпусцілі дадому.

Аднак у абед прыкладна а 14.10 гадзін у МНС зноў патэлефанавалі з гэтага злашчаснага возера. Якое ж было здзіўленне ратавальнікаў, калі з ледзяной вады другі раз за дзень яны зноў выцягнулі гэтага гора-веласіпедыста. У другі раз на возера 47-гадовы вясковец адправіўся, каб выратаваць… ровар.