У Расеі зацкавалі 12-гадовую дзяўчынку, якая напісала ліст Пуціну — Хартыя'97 :: Навіны з Беларусі — Беларускія навіны — Рэспубліка Беларусь — Мінск

У Расеі зацкавалі 12-гадовую дзяўчынку, якая напісала ліст Пуціну


ТАСЯ ПЕРЧЫКАВА

Аднавяскоўцы пачалі пагражаць яе сям’і.

У Расеі аднавяскоўцы зацкавалі 12-гадовую дзяўчынку, якая напісала ліст прэзідэнту Уладзіміру Пуціну з просьбай дапамагчы ў яе сям’і.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле TJ.

Так, у снежні 2018 года 12-гадовая Тася Перчыкава з вёскі ў Пскоўскай вобласці (Расея) употай ад мамы напісала ліст Пуціну, дзе паскардзілася на малюсенькі заробак мамы, закрыццё адзінай школы. Яна папрасіла прэзідэнта РФ дапамагчы, але атрымала толькі адказ мясцовых дэпутатаў, якія заявілі, што «дапамагчы ёй не ўяўляецца магчымым».

«Я маму вельмі люблю. Калі ласка, падарыце маёй маме мотаблок і міні-трактар. Ён вельмі нам патрэбны. У нас было б больш градак. І маме менш давялося б працаваць рыдлёўкай пасля дзяжурстваў, амаль да страты сілаў. Маёй маме цяжка. Я буду вам вельмі ўдзячная, калі вы мне патэлефануеце і я змагу вам сама ўсё расказаць», – гаворыцца ў лісце дзяўчынкі Пуціну.

Выданне «Радыё Свабода» апублікавала інтэрв’ю пра Перчыкавых, пасля якога аднавяскоўцы пачалі пагражаць сям’і і апублікавалі аголеную фатаграфію дзяўчынкі ў сацсетках.

Сям’і пачалі прыходзіць пасылкі дзіцячымі рэчамі і канцылярскімі прыладамі, а людзі пераводзілі на карту грошы. На сабраныя 90 тысячаў рублёў сям’я набыла тэхніку для гароду, падручнікі, адзенне і лекі. Аднавяскоўцы заўважылі пасылкі і пачалі называць маму дзяўчынкі «ідыёткай, выскачкай».

«Вось мы таксама як ты жывем, і нічога, церпім», – удакладнялі некаторыя.

Дзеці ў вёсцы перасталі сябраваць з Тасяй, а некаторыя пагражалі, што будуць здымаць яе на відэа і смяяцца.