У раёне аэрапорта Менск-1 знайшлі авіябомбу — Хартыя'97 :: Навіны з Беларусі — Беларускія навіны — Рэспубліка Беларусь — Мінск

У раёне аэрапорта Менск-1 знайшлі авіябомбу


ФОТА: MVD.GOV.BY

На месца выязджалі сапёры.

Сёння ў міліцыю паступіў сігнал пра тое, што падчас выканання будаўнічых работ у раёне аэрапорта Менск-1 была выяўленая авіябомба. Яе дастаў з зямлі экскаватар. На месца выязджала сапёрна-піратэхнічная група, піша onliner.by.

«А 11: 20 у дзяжурную службу вайсковай часці 5448 ад дзяжурнага МНС паступіў сігнал аб выяўленні авіяцыйнай бомбы на будаўнічай пляцоўцы на вуліцы Аэрадромнай. Пры правядзенні работ экскаватар дастаў яе з зямлі. На месца прыбыў нарад патрульна-паставой службы і следча-аператыўная група Кастрычніцкага РУУС г. Менска, якія ачапілі раён і эвакуіравалі будаўнікоў», — паведамляе МУС.

Фото: mvd.gov.by

«Сапёрна-піратэхнічная група выбухатэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў МУС усталявала, што гэта фугасна авіяцыйная бомба савецкага вытворчасці калібрам 100 кг са ўзрывацелем ФАБ-100. Сапёры зрабілі агляд прылеглай тэрыторыі, падчас якога іншых выбухованебяспечных прадметаў выяўлена не было, а авіябомба была пагружаная ў спецаўтамабіль. У суправаджэнні экіпажа ДАІ яе транспартавалі за межы Менска на падрыўную пляцоўку для знішчэння» — — гаворыцца на сайце МУС.