Ягор Філіпенка: Дамоўныя матчы ў беларускім футболе ад галечы — Хартыя'97 :: Навіны з Беларусі — Беларускія навіны — Рэспубліка Беларусь — Мінск

Ягор Філіпенка: Дамоўныя матчы ў беларускім футболе ад галечы


ЯГОР ФІЛІПЕНКА

ФОТА: MACCABI-TLV.CO.IL

Абаронца БАТЭ выказаўся на тэму дамоўных матчаў.

Абаронца БАТЭ Ягор Філіпенка выказаўся на тэму дамоўных матчаў, паведамляе «Трибуна».

«Дамоўныя матчы ў беларускім футболе ад галечы. Таму і займаюцца х####й, хочуць зарабіць такім спосабам», — заявіў Філіпенка ў «Спорт-кадры» на «Беларусь 5».

Нагадаем, супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС выявілі чарговыя факты арганізацыі дамоўных матчаў у гульнявых відах спорту, паведамляе сайт МУС. 13 спартоўцаў прызналіся пра ўдзел у дамоўных матчах. У асноўным гаворка ідзе пра гульні ў чэмпіянаце і Кубку краіны ў футболе ў 2017 і 2018 гадах.