Як гамяльчанка ставіць на месца «дармаедскую камісію» — Хартыя’97 :: Навіны з Беларусі — Беларускія навіны — Рэспубліка Беларусь — Мінск

Як гамяльчанка ставіць на месца «дармаедскую камісію»


ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА, МАРЫЯ ТАРАСЕНКА, АНДРЭЙ СТРЫЖАК
ФОТА: RFE/RL

Жыхарка Гомеля мае намер спагнаць маральную шкоду з чыноўнікаў, якія запісалі яе ў «дармаеды».

У Гомелі пачаўся першы сёлета суд у справе «дармаедаў». Хатняя гаспадыня Марыя Тарасенка патрабуе, каб з чыноўнікаў, якія залічылі яе ў «дармаеды», спагналі маральную шкоду — 1000 рублёў, паведамляе «Радыё Свабода».

Падтрымаць жыхарку Гомеля прыйшлі блізу сарака чалавек. Усе ахвочыя ў залю не змясціліся, а большага памяшкання суд не даў.

Справу разглядае суддзя Ілля Свірыдаў. Юрыдычную падтрымку ў працэсе аказваюць праваабаронцы Андрэй Стрыжак і Леанід Судаленка.

Пасля таго, як 46-гадовая гамяльчанка даведалася, што яе ўнеслі ў базу «не занятых у эканоміцы», яна звярнулася ў суд з грамадзянскім пазовам супраць «камісіі садзейнічання занятасці насельніцтва» Чыгуначнага раёна Гомеля і камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны аблвыканкама.

Суд на сваю ініцыятыву ўключыў у лік закліканых (адказчыкаў) адміністрацыю Чыгуначнага раёна і фінансавае кіраванне горада і вобласці.

Марыя Тарасенка сказала, што яе муж мае пастаянны даход, якога хапае на ўтрыманне сям’і. Яна мяркуе, што «дармаедскі» дэкрэт парушае яе канстытуцыйныя правы.

Раней яна прасіла чыноўнікаў выключыць яе з базы, але тыя адмовіліся, што прынесла жанчыне маральныя пакуты-прыніжэнне, страх за будучыню. Паведамленне, што яна «дармаедка», жанчына атрымала ў дзень свайго нараджэння.

Праваабаронца Леанід Судаленка папрасіў далучыць да справы квітанцыі аплаты мабільнай сувязі, камунальных паслуг. Гэта, як і выплата ўскосных падаткаў пры куплі тавараў і паслуг, даказвае, што Марыя Тарасенка занятая ў эканоміцы, сказаў Судаленка. Ён мяркуе, што дзяржава дыскрэдытуе грамадзянку.

Усе закліканыя не прызналі патрабаванні пазову Марыі Тарасенкі. Намесніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Надзея Куніцкая адзначыла, што Марыі Тарасенцы прапанавалі звярнуцца ў «Камісію садзейнічання ў працаўладкаванні», аднак жанчына гэтага не зрабіла.

Загадчыца юрыдычнага сектара адміністрацыі Чыгуначнага раёна Вольга Лявонава заявіла, што патрабаванні неабгрунтаваныя.

Суд абвесціць пастанову ў панядзелак, 18 сакавіка.

Рекомендую ознакомится http://webuchebnik.ru/